«ЯСНАе TV» пакажа першы фінал па CS:GO ў новым фармаце МЭТА'20.Open

15 сакавіка ў прамым эфіры тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа фінал турніру МЭТА'20.Open па CS:GO. Анлайн-трансляцыя будзе даступная на сайце  http://tv.yasna.by/

 

МЭТА'20.Open - гэта мадыфікацыя ўжо вядомай беларускім гульцам серыі мэтал. Галоўны кіберспартыўны турнір у рэспубліцы атрымаў новы фармат Open і стаў даступны для ўдзелу любым міжнародным складам. МЭТА'20.Open накіравана на гульцоў топавага ўзроўню, дзе яны змогуць атрымаць новы вопыт у гульні з прафесійнымі замежнымі камандамі.

 

Змена фармату прыцягнула значную цікавасць да турніру. Кваліфікацыі аб'ядналі удзельнікаў з больш чым двух дзясяткаў краін. Ужо на першым этапе канкурэнцыя была як ніколі высокай - за пуцёўку ў фінал змагаліся 142 калектывы!

 

Сачыце за віртуальнымі баямі фіналу МЭТА'20.Open па CS: GO на тэлеканале «ЯСНАе TV»! У прамым эфіры - восем гадзінаў захапляльных бітваў з прафесійнымі каментарамі, кадрамі з закулісся, інтэрв'ю з гульцамі.

 

Пачатак трансляцыі - 13.00.

 

Тэлеканал «ЯСНАе TV» даступны ў складзе пакетаў тэлебачання ZALA, а таксама ў сетках іншых аператараў тэлебачання.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/yasnae-tv-pakazha-pershy-final-pa-csgo-u-novym-farmace-meta20open