У інтэрактыўным ТБ ZALA абноўлены каталогі «Відэа па запыце»

Паважаныя абаненты!

 

Каталогі сэрвісу «Відэа па запыце» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA папоўнілі такія рэйтынгавыя фільмы, як «Арахісавы сокал», «У пагоні за ветрам», «Чалавек-павук: Удалечыні ад дома», «Кароль Леў», «Аладзін» і іншыя папулярныя кінастужкі 2019 года.

 

«Відэа па запыце» дае абанентам магчымасць кругласутачнага доступу да каталога аўдыявізуальных твораў. Пераход да каталога адбыаецца з галоўнага меню паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: актуальны пералік відэаматэрыялаў прадстаўлены ў закладцы «Відэатэка» у папцы «Фільмы».

 

Сэрвіс даступны абанентам усіх базавых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Плата за карыстанне відэаматэрыялам спаганяецца аднаразова за кожную адзінку відэаматэрыялу.

 

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/u-interaktyunym-tb-zala-abnouleny-katalogi-videa-pa-zapyce-0