Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у сэрвісе «Відэа па падпісцы»

Маштабныя экранізацыі, любыя жанры і стылі, самыя моцныя пачуцці і эмоцыі - больш за 3 тысячы адзінак кантэнту сэрвісу «Відэа па падпісцы» даступныя ўсім абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны».

Сэрвіс «Відэа па падпісцы» мае каталогі «Дзецям»,«Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы». Кошт аднаго каталога - 3,35 руб/мес*. Напрыклад, у каталогу «Дзецям» - шэсць падборак: «Саюзмультфільм», «Мультсерыялы", "Анімацыя", "Анімэ», «Казкі», «Фільмы». У іх прадстаўлена багатая калекцыя мультфільмаў, кінакарцін і серыялаў на любы густ. Добрыя і займальныя фільмы, якія сталі класікай дзіцячага кіно, падораць шмат радасных эмоцый гледачам усіх узростаў.

У іншых каталогах даступныя творы самых папулярных жанраў - драмы, прыгоды, камедыі, баевікі, фэнтэзі, анімацыйныя фільмы і інш. Калекцыi ўвесь час папаўняюцца. У іх вы знойдзеце і навінкі апошніх гадоў, і даўно ўпадабаныя фільмы, якія хочацца пераглядаць зноў.

Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у любы час ва ўтульнай хатняй абстаноўцы - доступ да відэаматэрыялаў кругласутачны.

Пераход да каталогаў сэрвісу ажыццяўляецца з галоўнага меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: «Відэатэка» / «Відэа па падпісцы».

* абанентам тарыфных планаў «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD», у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны», паслуга прадастаўляецца без дадатковай аплаты.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/glyadzice-unikalnyya-padborki-filmau-i-seryyalau-u-servise-videa-pa-padpiscy-0