У ZALA IPTV і SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

24 красавіка 2020 года у складзе пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA ў тэставым рэжыме пачалася трансляцыя некалькіх тэлеканалаў.

У складзе базавага і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў складзе базавага пакета SMART ZALA з'явіўся тэлеканал «Диалоги о рыбалке».

Дадатковы тэматычны пакет «Пазнавальны», пашыраныя пакеты ZALA IPTV, а таксама базавы пакет SMART ZALA папоўніліся тэлеканаламі «Здоровое ТВ» і «Зоопарк».

Тэлеканал «Уникум» з'явіўся ў базавым пакеце SMART ZALA, дадатковым тэматычным пакеце «Дзіцячы» і пашыраных пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Жадаем прыемнага прагляду!

«Диалоги о рыбалке» - пазнавальны расійскі канал для аматараў рыбнай лоўлі, а таксама падарожжаў і адпачынку на прыродзе.

«Здоровое ТВ» - тэлеканал пра здароўе і аб ўсім, што яго падтрымлівае і ўмацоўвае. У эфіры - аўтарытэтнае меркаванне лепшых дактароў, абмеркаванне самых актуальных пытанняў здаровага ладу жыцця і рэцэпты карысных страў.

«Зоопарк» - пазнавальна - забаўляльны тэлеканал пра жывую прыроду. Дакументальныя фільмы пра жывёльны свет розных кантынентаў, гульнявыя гумарыстычныя шоў з удзелам жывёл і г.д.

«Уникум» - канал для гледачоў ад 6-ці да 12-ці гадоў. У эфіры толькі дзіцячыя мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы і серыялы, пазнавальна-забаўляльныя перадачы, а таксама перадачы ўласнай вытворчасці.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/u-zala-iptv-i-smart-zala-zyavilisya-novyya-telekanaly-1