Напамін аб адключэнні ад сеткі электрасілкавання канцавога абсталявання

Летняе надвор’е дарыць нам не толькі цяпло і сончнае святло, але і шмат дажджоў, і летнія навальніцы.

Многіх абанентаў непакоіць, што часцей сталі адбывацца выпадкі, калі ўслед за бліскавіцамі маланак і грымотамі ў іх кватэрах адключаецца электраэнергія. Сапраўды, пры прамым уздзеянні навальнічных разрадаў на сеткі энергазабеспячэння навальнічныя разрады могуць аказаць уплыў на работу электрапрыбораў. Метэаралагічныя з’явы ствараюць электрамагніты імпульс, які щздзейнічае на абсталяванне, - з’яўляецца моцная шырокапалосная памеха, якая ўздзейнічае на работу бесправадных прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), правадных прыбораў і работу сетки электрасілкавання.

Каб пазбегнуць пашкоджанняў Канцавога абсталявання, прадастаўленага Аператарам, якія выкліканы ўплывам метэаралагічных з’яў (навальнічныя разрады і г.д.), Абанент павінен выключаць яго з сеткі электрасілкавання і тэлефоннай сеткі пры ўзнікненні такіх умоў.  


Source URL: https://www.beltelecom.by/napamin-ab-adklyuchenni-ad-setki-elektrasilkavannya-kancavoga-abstalyavannya