25 - нам, падарунак - вам! «Белтэлекам» запрашае на экскурсіі ў Сафійскі сабор

3 ліпеня кампанія «Белтэлекам» адзначыла 25-годдзе. Да юбілею падрыхтавана нямала сюрпрызаў. У суботу, 11 ліпеня, Віцебскі філіял РУП "Белтэлекам" запрашае ўсіх жадаючых у Полацк на бясплатныя экскурсіі ў Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XI - XVIII стагоддзяў.

У Сафійскім саборы можна ўбачыць фрагменты муравання ХІ стагоддзя, практычна цалкам захаваны падмурак, а таксама фрэскавыя роспісы канца ХІ стагоддзя.

У 13.00 адбудзецца канцэрт камернай і арганнай музыкі ў выкананні яркай прадстаўніцы беларускай арганнай і фартэпіяннай школы, лаўрэата міжнародных фестываляў духоўнай музыкі Ксеніі Пагарэлай.

- Такі падарунак мы вырашылі зрабіць да 25-гадовага юбілею кампаніі «Белтэлекам». Цэлы дзень у Сафійскім саборы - гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да святыні, стаць бліжэй да гісторыі Беларусі. Прыемнай ўсім культурнай праграмы! - жадае дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак.

 

Сафійскі сабор у Полацку - помнік архітэктуры XI-XVIII стагоддзяў, збудаваны ў візантыйскім стылі. Гэта ўнікальны храм сярод нешматлікіх аднайменных праваслаўных святынь Еўропы, адзін з самых ранніх ў Старажытнай Русі і першы каменны на тэрыторыі Беларусі. Старадаўні помнік прадстаўлены ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/25-nam-padarunak-vam-beltelekam-zaprashae-na-ekskursii-u-safiyski-sabor