Изменения в наполнении пакетов ZALA

Паважаныя абаненты!

22 лютага пачынаецца тэставая трансляцыя новых тэлеканалаў. У складзе пашыраных і базавых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA будзе арганізавана вяшчанне тэлеканалаў «STAR cinema» (кнопка - 126), «Star Family» (кнопка - 67), «BOLT» (кнопка - 87) і «Смайлік» (кнопка - 110) .

Таксама гэтыя тэлеканалы ўвойдуць у склад базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Star cinema» - гэта рэйтынгавыя фільмы і серыялы, а таксама навіны свету кіно, гісторыі са здымачных пляцовак пра асаблівасці кінавытворчасці. Тэлеканал прапануе лепшы кантэнт прыгодніцкага, гістарычнага, камедыйнага і меладраматычнага жанру, а таксама ўнікальныя дакументальныя праекты, вырабленыя на тэрыторыі СНД.

«Star Family» - тэлеканал для ўсёй сям'і. Днём транслююцца фільмы і серыялы для хатніх гаспадынь. У другой палове дня - пазнавальныя перадачы, якія дакладна зацікавяць юных гледачоў. А ўвечары ўся сям'я можа сабрацца разам для прагляду кіно.

«BOLT» - тэлеканал з фільмамі, арыентаваны на мужчынскую аўдыторыю сярэдняга ўзросту, з бібліятэкай фільмаў, якая пастаянна папаўняецца. Сюды ўваходзяць фільмы і серыялы ваеннай тэматыкі, актуальныя заўсёды. А аснова тэлеканала - гэта дэтэктывы, баевікі і прыгодніцкія фільмы.

«Смайлік» - унікальны канал для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, напоўнены пазнавальным кантэнтам, які развівае і забаўляе. Асноўная задача тэлеканала - выхаваць у падрастаючым пакаленні дабрыню, чысціню і любоў да сваёй сям'і, краіне і да ўсяго свету.
 


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/izmeneniya-v-napolnenii-paketov-zala