«ЯСНАе TV» прадстаўляе новы праект - «Дзе грошы, Дзяніс?»

У эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV» стартуе новы праект - аўтарская праграма Дзяніса Кур'яна «Дзе грошы, Дзяніс?»

Гэта унікальны ў беларускай медыяпрасторы youtube-праект, які быў спецыяльна адаптаваны для нашага тэлеканала. Яго мэта - навучыць фінансавай пісьменнасці і расказаць, як можна пачаць сваю справу і стаць гаспадаром самому сабе. А паспяховыя бізнесмены, якiя ужо прайшлі цярністы шлях да поспеху, з задавальненнем падзеляцца з гледачамі сваімі ідэямі і вопытам.

Швейны цэх, аптэка, майстэрня, кавярня - варыянтаў рэалізаваць бізнес сотні. Героі перадачы «Дзе грошы, Дзяніс?» дапамогуць пачаткоўцам пазбегнуць памылак і нададуць упэўненасці тым, хто толькі задумваецца аб рэалізацыі сваёй мары.

Як парфюмірованная вада зрабіла багатым хлопца з Гродна? Ці можна стаць мільянерам, валодаючы аўтамыйкай? Якія ідэі для бізнесу здольны ўвасобіць кожны? Як правільна збіраць грошы?

Максімум карысці ў праекце «Дзе грошы, Дзяніс?» на тэлеканале «ЯСНАе TV».

Першы эфір ужо ў бліжэйшую сераду, 12 мая, у 21.00. Не прапусціце!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/yasnae-tv-pradstaulyae-novy-praekt-dze-groshy-dzyanis