Да ўвагі абанентаў тэлебачання ZALA! Змяняецца нумарацыя тэлеканалаў

Паважаныя абаненты!

З 3 жніўня змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA.

У дадатковым пакеце «Сямейны HD» і пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачнецца тэставая трансляцыя канала «HD Медыя». Гэта пазнавальна-забаўляльны ТБ-рэсурс, які прапануе самыя разнастайныя праграмы пра таямніцы нашай планеты і чалавечай цывілізацыі. Разам з каналам тэлегледачы змогуць адправіцца ў падарожжа па Расіі і самым аддаленым куткам планеты, пазнаёміцца з культурамі і нацыянальнымі традыцыямі розных народаў, даведацца пра таямніцы і найцікавыя з'явы дзікай прыроды, пабываць у запаведных лясах, гарачых пустынях і акіянскіх глыбінях.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і ў SMART ZALA будзе арганізавана вяшчанне тэлеканала «МІР 24». Трансляцыя гэтага тэлеканала ў тэматычным пакеце «Сямейны HD» спыняецца.

Звяртаем увагу, што з 3 жніўня змянілася нумарацыя тэлеканалаў у ZALA ТБ. Больш падрабязна чытайце тут.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/da-uvagi-abanentau-telebachannya-zala-zmyanyaecca-numaracyya-telekanalau