«Белтэлекам» і Яндэкс Плюс працягваюць акцыю да 31 снежня!

Выдатныя навіны ад «Белтэлекам» і Яндэкс Плюс – акцыя для кліентаў кампаніі* працягваецца! Кожны, хто аформіць арыгінальную падпіску Яндэкс Плюс да 31 снежня, зможа карыстацца папулярнымі сервісамі Яндэкса першыя 90 дзён са скідкай 100%.

Фільмы і серыялы на Кінапошуку, багатая калекцыя музыкі, падкасты і аўдыякнігі на Яндэкс.Музыцы, а таксама магчымасць збіраць і траціць кэшбэк баламі ў сэрвісах Яндэкса - усё гэта арыгінальная падпіска Яндэкс Плюс.

Аматарам кіно Яндэкс Плюс прапануе больш за 60 тысяч фільмаў і серыялаў на Кінапошуку, уключаючы эксклюзіўныя кінапраекты. А меламанам прыйдзецца даспадобы сэрвіс Яндэкс.Музыка з больш за 60 млн трэкаў, 65 тысячамі эпізодаў падкастаў, 1000 + аўдыёказак, аўдыякніг і радыё з падборкамі па жанрах, якія можна слухаць у рэжыме афлайн. Акрамя гэтага, можна збіраць кэшбэк баламі з паездак у Яндэкс.Таксі і заказаў у Яндэкс.Едзе і траціць балы Плюса на наступныя заказы ў гэтых сэрвісах.

У чым перавагі для кліентаў «Белтэлекама»? Аплачваць падпіску можна з дапамогай асабовага рахунку за асноўныя паслугі «Белтэлекама». Гэта значыць абаненту не давядзецца выкарыстоўваць банкаўскую карту або пакідаць свае рэквізіты - усе аплаты будуць спісвацца гэтак жа, як, напрыклад, за хатні інтэрнэт або пакет «ЯСНА».

Як падключыць:

  • у кабінеце карыстальніка;
  • сэрвісным цэнтры;
  • дадатку «Мой Белтэлекам»;
  • па спасылцы https://plus.yandex.by/beltelecom

Пасля заканчэння акцыі кошт складзе 5,49 рублёў за месяц.

Падключайце Яндэкс Плюс з кампаніяй «Белтэлекам»!

*Аформіць падпіску Яндекс Плюс могуць абаненты тарыфных планаў доступу ў сетку Інтэрнэт, а таксама пакетаў паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны».


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-i-yandeks-plyus-pracyagvayuc-akcyyu-da-31-snezhnya