«Белтэлекам» аб'яўляе старт продажаў Lenovo ThinkBook 15 G2 ITL

Ультрабук Lenovo ThinkBook 15 G2 ITL (20VE0004RU) на базе чатырохядзернага працэсара Intel Core i5 ужо ў продажы ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на http://shop.beltelecom.by/!

Лёгкі, тонкі, прадукцыйны наўтбук выдатна падыходзіць для працы і вучобы. Прыладу можна набыць у растэрміноўку на 24 месяцы без першапачатковага плацяжу, даведак і паручыцеляў. Сума штомесячных выплат застаецца нязменнай да канца дзеяння дамовы і аўтаматычна спісваецца з асабовага рахунку кліента.

Наўтбук мае 8 Гб памяці, SSD-назапашвальнік ёмістасцю 256 ГБ, 15.6" IPS-экран з дазволам 1920 x 1080 і яркасцю 250 кд/м². Час аўтаномнай працы – да 6 гадзін. Функцыя хуткай зарадкі забяспечвае да 50 % зарада за 30 хвілін. Прадусталявана аперацыйная сістэма Windows 10 Professional. Поўнае апісанне - на сайце http://shop.beltelecom.by/.

Набыць ноўтбук могуць пастаянныя абаненты – фізічныя асобы, якія больш за год карыстаюцца доступам у сетку Інтэрнэт, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг, і на момант набыцця ноўтбука падключаны да пакетаў паслуг лінейкі «Сямейны», «ЯСНА» (за выключэннем «Сямейны 3», «Сямейны 4»,   «ЯСНА лайт», «ЯСНА 10», «ЯСНА 10 плюс»).

Пра дадатковыя ўмовы можна даведацца ў сэрвісных цэнтрах або па кругласутачным тэлефоне 123.

Спяшайцеся! Колькасць тавару абмежавана. Пакідайце заяўку на http://shop.beltelecom.by/.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-abyaulyae-start-prodazhau-lenovo-thinkbook-15-g2-itl