У філіялах «Белтэлекама» праходзяць дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта змянення і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праходзіць гэтымі днямі ва ўсіх філіялах «Белтэлекама». Працоўныя калектывы актыўна ўключыліся ў працэс у рамках сустрэч і дыялогавых пляцовак. 12 студзеня экспертныя дыялогавыя групы выступілі ў Гомельскім філіяле і Глыбоцкім ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».

З калектывам Гомельскага філіяла сустрэўся А.М. Нявераў, Старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гомельскай вобласці. У абмеркаванні таксама бралі ўдзел С.Я.Дзям'янчык, дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам», А.У.Пракапюк, намеснік дырэктара па пытаннях будаўніцтва, і С.У.Шчацініна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Гомельскага філіяла.

А.М.Нявераў звярнуў увагу прысутных на асноўныя прынцыпы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама асвятліў, якія змяненні і дапаўненні ўвайшлі ў праект, прадстаўлены на ўсенароднае абмеркаванне. Ён падкрэсліў, што такое маштабнае абмеркаванне змен у Канстытуцыі праводзіцца ў нашай краіне ўпершыню і мае важнае значэнне як для дзяржавы ў цэлым, так і для кожнага чалавека.

Змяненні і дапаўненні ў Галоўны закон Рэспублікі Беларусь з калектывам Глыбокага ЗВЭС Віцебскага філіяла абмеркаваў начальнік Глыбоцкага ЗВЭС, дэпутат Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Д.Ю. Мянжынскі.

Праект абноўленай Канстытуцыі – тэма, якая на сённяшні дзень хвалюе кожнага грамадзяніна. Ад яго зацвярджэння шмат у чым залежыць будучыня нашай дзяржавы і грамадства, таму вельмі важна, каб да абмеркавання далучаліся як мага больш беларусаў. На дыялогавых пляцоўках кожны можа выказаць сваё меркаванне і абмеркаваць тое, што лічыць важным для дастойнай будучыні і працвітання нашай краіны.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/u-filiyalakh-beltelekama-prakhodzyac-dyyalogavyya-plyacouki-pa-abmerkavanni-praekta