У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання

17 лютага 2022 года ў РУП «Белтэлекам» адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». На сустрэчу з супрацоўнікамі прадпрыемства былі запрошаны прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

У фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся ўсе структурныя падраздзяленні прадпрыемства.

28 студзеня 2022г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На сустрэчы абмяркоўваліся абстаноўка ў свеце і ў краiне, унутраная і сацыяльная палітыка, праект новай Канстытуцыі і палітычная будучыня Беларусі.

Акрамя таго, супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь абмеркавалі з прысутнымі дэструктыўныя праявы, у тым ліку з боку Telegram-каналаў і іншых мас-медыя ў дачыненні да беларускай дзяржавы і народа. Работнікі прадпрыемства змаглі даведацца аб прымяняемых фэйк-тэхналогіях, спробах маніпулявання грамадскай думкай і паводзінамі розных груп грамадзян. Супрацоўнікі МУС адзначылі недапушчальнасць ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці і папярэдзілі аб адказнасці і наступствах удзелу ў ёй. Са спісам матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама 17 лютага ў рамках адзінага дня інфармавання філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка РУП «Белтэлекам» наведала Вольга Чамаданава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Сустрэчы прайшлі ў форме адкрытага дыялогу, што дало магчымасць абмеркаваць усе пытанні.

Адзіны дзень інфармавання праводзіцца адзін раз у месяц па чацвяргах. Мэта такіх мерапрыемстваў – пашырэнне ведаў насельніцтва аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у краіне, дыскусія па праблемах развіцця сучаснага грамадства, адказы на пытанні рознага характару.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/u-beltelekame-prayshou-adziny-dzen-infarmavannya-4