ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

З 4 сакавіка 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў «Дзікі», «КІНАСВІДАННЕ», «КІНАСЕРЫЯ», «365 дзён ТБ», «KHL Prime».

Канал «Дзікі» прадстаўляе разнастайныя віды палявання і рыбалкі ў дзікай прыродзе, унікальныя здымкі ў паляўніча-рыбалоўных месцах па ўсім свеце, тэсціраванне снасцей і зброі, рыбалоўна-паляўнічую кулінарыю. Даступны да прагляду на 78-й кнопцы.

«КІНАБАЧАННЕ»тэлеканал кінафільмаў розных жанраў аб адносінах мужчыны і жанчыны. Прадстаўлены на 47-й кнопцы.

«КІНАСЕРЫЯ»тэлеканал сучасных замежных серыялаў. Тут вы знойдзеце шматсерыйныя фільмы папулярных жанраў: дэтэктывы, расследаванні, ваенныя, палітычныя і гістарычныя драмы, фантастыку, псіхалагічныя і крымінальныя трылеры вядучых сусветных вытворцаў. Усё гэта глядзіце на 52-й кнопцы.

«365 дзён ТБ»гістарычны тэлеканал, у аснове эфірнай сеткі якога фільмы і серыялы вядучых рэжысёраў-дакументалістаў Расіі і свету, тэлевізійныя цыклы, аналітычныя і асветніцкія праграмы, дыскусіі аб гісторыі Расіі і свету, гістарычны каляндар. Штодня расказвае пра вялікіх людзей і падзеі. Канал прадстаўлены на 79-й кнопцы.

«KHL Prime» даступны на 115-й кнопцы і прадстаўляе прамыя трансляцыі ў фармаце HD матчаў Кантынентальнай Хакейнай Лігі, гульні Маладзёжнай Хакейнай Лігі, лепшыя матчы мінулых сезонаў, а таксама аналітычныя і навінныя праграмы ўласнай вытворчасці, студыйнае вяшчанне з запрошанымі экспертамі, трэнерамі і г.д.

Для гледачоў г.Брэста і Брэсцкай вобласці з 4 сакавіка на 27-й кнопцы пачалося тэставае вяшчанне «Тэлеканала «Пінск» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Тэлеканал «Пінск»рэгіянальны тэлеканал, асвятляе галоўныя палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя бакі жыцця рэгіёна. Таксама тут трансліруюцца пазнавальныя і гумарыстычныя праграмы, рэаліці-шоу, мультфільмы, мастацкія фільмы і серыялы.

З 4 сакавіка спыняецца трансляцыя тэставых тэлеканалаў «БОКС ТВ ПЛЮС», «АВТО 24» і «Савецкае кіно» ў пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA, а таксама тэставага тэлеканала «Здаровае ТБ» у дадатковым пакеце «Пазнавальны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і у базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/zala-pradstaulyae-novyya-telekanaly-0