Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 29, 30 сакавіка.

Магілёўская, Гомельская вобласці.
29.03.2022 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага, Кіраўскага, Клічаўскага Магілёўскай вобласці, Жлобінскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Бабруйск абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Магілеў, Сталіца, радыё Мір, Юністар, Гумар-ФМ, Зефір ФМ, Новае радыё, радыё СКІФ, радыё Радуга плюс.

Мінская, Магілёўскай вобласці.
30.03.2022 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Мінскага, Чэрвенскага, Бярэзінскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці, Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Грэбенка абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская вобласць.
30.03.2022 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага, Лагойскага, Мінскага, Валожынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Радашковічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/da-uvagi-abanentau-raboty-na-setcy-efirnaga-telebachannya-i-radyyovyashchannya-29-30