«Белтэлекам» прапануе новы пакет паслуг «ЯСНА сацыяльны»

З 1 красавіка 2022 года ў асартыменце пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіўся новы тарыфны план – «ЯСНА сацыяльны».

Пакет паслуг «ЯСНА сацыяльны» ўключае:

  • нелімітуемы доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці на хуткасці 25 Мбіт/с на прыём і 12,5 Мбіт/с на перадачу;
  • паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA на ўмовах пашыранага пакета каналаў «ZALA: Усё ўключана»;
  • тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці злучэнняў па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.

Магчымасць падключэння на «ЯСНА сацыяльны» прадастаўляецца абанентам сеткі GPON, якія адносяцца да наступных катэгорый грамадзян: інвалідам усіх груп; сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў; шматдзетным сем'ям; дзіцячым дамам сямейнага тыпу; ветэранам ВАВ; воінам-інтэрнацыяналістам.

Кошт «ЯСНА сацыяльны» складае 28,7 рублёў.

Набываць усе паслугі ў адным пакеце больш выгадна, чым па асобнасці: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак.

Па кансультацыю звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» або па тэлефоне 123.

Пакінуць on-line заяўку на падключэнне пакета паслуг можна тут.

 
 

Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-novy-paket-paslug-yasna-sacyyalny