Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 18, 19 красавіка.

Магілёўская, Гомельская вобласці.
18.04.2022 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Слаўгарадскага, Быхаўскага, Краснапольскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Кармянскага раёна Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Слаўгарад абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Радыё Магілёў, Сталіца.

Віцебская вобласць.
19.04.2022 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Расонскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Асвея абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага ТБ, радыёпраграм 1НКБР, Культура, Радыё Віцебск.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/da-uvagi-abanentau-raboty-na-setcy-efirnaga-telebachannya-i-radyyovyashchannya-18-19