28 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень «Дзяўчыны ў ІКТ»

Штогод у чацвёрты чацвер красавіка па ініцыятыве Міжнароднага саюза электрасувязі праводзіцца Міжнародны дзень «Дзяўчыны ў ІКТ». У гэтым годзе свята адзначаецца 28 красавіка. Яго тэма – «Доступ і бяспека».

Галоўная мэта мерапрыемства – паказаць дзяўчатам і маладым жанчынам перспектывы адукацыі і прафесійнага росту ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Доступ і бяспека выбраны ў якасці тэматычнага прыярытэту 2022 года як частка першага кроку па забеспячэнні бяспечнага доступу дзяўчат да лічбавага асяроддзя. Тэма заклікана стымуляваць абмеркаванні і мерапрыемствы, накіраваныя на пераадоленне бар'ераў доступу і бяспекі, з якімі сутыкаюцца дзяўчаты, якія імкнуцца да вывучэння STEM і выбару прафесіі ў гэтай сферы.

Глабальнае святкаванне Міжнароднага дня «Дзяўчыны ў ІКТ» будзе праходзіць у форме пасяджэння групы высокага ўзроўню ва ўсіх рэгіёнах Сектара развіцця электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі.

Рэгіянальныя мерапрыемствы, арганізаваныя МСЭ сумесна з Міністэрствам па развіццю інфармацыйных тэхналогій і сувязі Рэспублікі Узбекістан, пройдуць у анлайн і афлайн фарматах:

  • рэгіянальны анлайн-дыялог «Развіццё навыкаў – Што мы прапануем»;
  • рэгіянальны круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню «Дзяўчыны ў ІКТ».

Святкаванні павысяць дасведчанасць аб гендэрнай лічбавай няроўнасці, будуць садзейнічаць навучанню STEM і лічбавым навыкам, а таксама развіццю кар'еры ў галіне ІКТ сярод дзяўчат і маладых жанчын.

Упершыню аб заснаванні дня «Дзяўчыны ў ІКТ» Міжнародны саюз электрасувязі аб'явіў 8 красавіка 2011 года. Мэта свята – ацаніць па заслугах інтарэсы і моцныя бакі дзяўчат і стымуляваць іх выбіраць прафесіі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

За перыяд з 2011 года звыш 377 000 дзяўчат і маладых жанчын прынялі ўдзел больш як у 11 400 мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Міжнароднага дня «Дзяўчыны ў ІКТ», якія праводзіліся ў 171 краіне свету.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/28-krasavika-adznachaecca-mizhnarodny-dzen-dzyauchyny-u-ikt