«Белтэлекам» праводзіць акцыі да Дня Перамогі

Да Дня Перамогі кампанія «Белтэлекам» праводзіць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Традыцыйна 9 Мая «Белтэлекам» прадстаўляе інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы (званкі па Рэспубліцы Беларусь).

Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы прадастаўляюцца ў перыяд з 00.00 гадзін 09.05.2022 да 24.00 гадзін 09.05.2022 аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца наступныя фізічныя асобы:

  • Героi Савецкага Саюза;
  • кавалеры ордэна Славы;
  • iнвалiды Вялікай Айчыннай вайны;
  • удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны;
  • асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гадах;
  • асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у рамках тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;
  • члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрнаваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;
  • асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;
  • iнвалiды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (мужчыны – 63 гады, жанчыны – 58 гадоў).

Каб ажыццявіць бясплатны званок, трэба набраць нумар выкліканага абанента самастойна або замовіць тэлефонную размову з кватэрнага тэлефона з дапамогай тэлефаніста. Заказ бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў з 00.00 09.05.2022 да 24.00 09.05.2022 ажыццяўляецца па тэлефонах:

  • для абанентаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці – 8-18;
  • для абанентаў г. Віцебска і Віцебскай вобласці – 8-18;
  • для абанентаў г. Гомеля і Гомельскай вобласці – 8-13;
  • для абанентаў г. Гродна і Гродзенскай вобласці – 8-13;
  • для абанентаў г. Мінска і Мінскай вобласці – 8-13, 8-18;
  • для абанентаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці – 8-18.

Даведкі па прадастаўленні бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў прадастаўляюцца па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.

Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак, на доступ у сетку Інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

Па традыцыі «Белтэлекам» штогод падаўжае тэрмін дзеяння акцыі «Дзень Перамогі з ZALA», у рамках якой інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна падключыцца да базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага ТБ ZALA і да базавага пакета «Прэм'ера» інтэрактыўнага ТБ ZALA i карыстацца паслугай без абаненцкай платы.

Падключэнне новых абанентаў да паслуг тэлебачання ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Падключыцца на ўмовах акцыі можна ў сэрвісных цэнтрах.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-pravodzic-akcyi-da-dnya-peramogi-0