Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» прыняў удзел ва ўрачыстай сустрэчы ў Мемарыяльнага знака воінам-сувязістам

5 мая, напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прафесійнага свята – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, ля Мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, прайшло ўрачыстае мерапрыемства з ускладаннем кветак.

Па нязменнай традыцыі ў Мемарыяла сустрэліся кіраўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, галіновых арганізацый, выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, прадстаўнікі кампаній, якія працуюць на ІКТ-рынку і лідары прафсаюзных арганізацый. Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі воіны-сувязісты і ветэраны войскаў сувязі.

Мерапрыемства пачалося пад гукі аркестра Ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. Прысутныя павіншавалі адзін аднаго з прафесійным святам, самыя цёплыя пажаданні адрасавалі ветэранам і ўшанавалі памяць тых, хто абараніў свабоду Айчыны ў гады вайны.

Аддаючы даніну памяці і павагі вялікаму подзвігу ваенных сувязістаў, кветкі да мемарыяла разам з калегамі ўсклалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Алена Антульская.

З гісторыі.

У верасні 1970 года, па ініцыятыве сакратара камсамольскай арганізацыі, выпускніка Мінскага электратэхнікума сувязі У.І. Маслоўскага і па рашэнню агульнага камсамольскага сходу быў пачаты збор сродкаў на будаўніцтва Мемарыяла ў памяць аб выкладчыках і навучэнцах тэхнікума, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У першым нядзельніку, які адбыўся 19 верасня 1970 года, прынялі ўдзел 19 навучальных груп. Заробленыя грошы былі накіраваны ў фонд Мемарыяла, і ўжо ў снежні 1970 года на месцы яго будаўніцтва, на тэрыторыі Мінскага электратэхнікума сувязі, быў закладзены першы камень і праведзены мітынг.

З таго часу прайшло ўжо больш за паўстагоддзя. Мемарыяльны знак стаў часткай гісторыі ўсёй нашай галіны. Удзячная памяць аб мужнасці, стойкасці і гераізме загінуўшых калег аб'ядноўвае многія пакаленні сувязістаў. Штогод, паводле шматгадовай традыцыі, напярэдадні вялікага свята, Дня Перамогі, і прафесійнага свята, Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, ля мемарыяла праходзіць урачыстае мерапрыемства. Кіраўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і арганізацый тэлекамунікацыйнай сферы, ветэраны галіны, студэнты і выкладчыкі Акадэміі сувязі сустракаюцца, каб аддаць даніну памяці і павагі воінам-сувязістам і ўскласці кветкі да Мемарыяльнага знака.

1

1

1

1


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/generalny-dyrektar-rup-beltelekam-prynyau-udzel-va-urachystay-sustrechy-u-memaryyalnaga