Віцебскі філіял «Белтэлекама» прадставіў экспазіцыю на выставе «Беларусь інтэлектуальная»

3 сакавіка ў футбольным манежы Віцебска адкрылася выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная». Віцебская вобласць прадставіла больш за 40 інавацыйных рашэнняў, у іх ліку – сумесны праект Мінсувязі і «Белтэлекама» «Мой горад».

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» арганізавана па даручэнню Кіраўніка дзяржавы. З найноўшымі распрацоўкамі ўжо пазнаёміліся жыхары Гомеля і Магілёва. Да 5 сакавіка экспазіцыя працуе ў Віцебску.

У 2021 годзе менавіта ў Віцебскай вобласці быў дадзены старт праекту «Мой горад». Запуск пілотнай версіі мабільнага дадатку адбыўся ў г. Полацку. Праз усяго паўгода абноўлены рэсурс стаў даступны насельніцтву Глыбокага. На сённяшні дзень у рэгіёне мабільным памочнікам ужо карыстаюцца ў Оршы, Лепелі і Браславе. Задача максімум для Віцебскага філіяла «Белтэлекама» – укараніць прыкладанне ва ўсіх гарадах Віцебшчыны.

Асноўная функцыя прыкладання «Мой горад» – інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай. Рэсурс мае просты і зразумелы інтэрфейс, з яго дапамогай насельніцтва атрымлівае зручны доступ да ўсіх арганізацый – ад гарадской адміністрацыі, устаноў медыцыны і адукацыі да пакупак і вольнага часу. Галоўная асаблівасць – магчымасць зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта. Прыкладанне дазваляе запісацца на абслугоўванне ў сэрвісны цэнтр, на прыём да кіраўніка, замовіць талон да лекара або забраніраваць столік у кафэ. «Мой горад» стаў сапраўды зручным мабільным памагатым, падаўшы ўсе паслугі горада ў адзін клік.

Праект працуе ў 13 беларускіх гарадах, яшчэ тры дзясяткі рыхтуюцца да запуску. Для кожнага населенага пункта ствараецца свая версія рэсурса, а тыпавы набор модуляў гнутка адаптуецца да запытаў мясцовых жыхароў.

Ідэя лічбавай камунікацыі з гарадскім асяроддзем атрымала вялікі пазітыўны водгук: амаль 50 тысяч запамповак, 3000 арганізацый-удзельнікаў, 450 тысяч праглядаў паслуг.

Пазнаёміцца з функцыяналам мабільнага дадатку і пратэставаць яго работу можна на экспазіцыі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» у зоне «Штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка».

Да сустрэчы на выставе навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная»!

Больш навін, фота і відэа – у нашым тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/vicebski-filiyal-beltelekama-pradstaviu-ekspazicyyu-na-vystave-belarus-intelektualnaya