Лепельскі ўчастак электрасувязі прыняў удзел у акцыі "Аднавім лясы разам"

Галоўнай лакацыяй для правядзення акцыі ў Лепельскім раёне стала лясная тэрыторыя паблізу вёскі Юшкі Слабадскога сельсавета.

Тут, на ўчастку плошчай 6 гектар, у мінулыя выхадныя высадзілі саджанцы хвоі і бярозы.

Лясгас забяспечыў пасадачным матэрыялам і інвентаром, а нашы хлопцы пастараліся на славу.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/lepelski-uchastak-elektrasuvyazi-prynyau-udzel-u-akcyi-adnavim-lyasy-razam