Як прыемна дарыць радасць дзецям

Бачыць іх шчаслівыя вачаняты і ўсмешкі, адчуваць непаўторнасць моманту і разумець, што рабіць дабро бліжняму – гэта так проста і так важна.
Ставараць дабро! З такім пасылам усе неабыякавыя работнікі Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам” прянялі ўдзел у дабрачынных акцыях “Нашы дзеці” і “Прафсаюзы дзецям” да Новага года і сабралі салодкія падарункі, цацкі, школьныя прылады, настольныя гульні, кніжкі, размалёўкі ў мех Дзядулі Мароза.
21 снежня старшыня прафсаюзнага камітэта Ганна Лукашэвіч, старшыня Савета па працы сярод жанчын Вольга Сцепанчук і член пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” Вольга Сокал передалі навагоднія падарункі ДУА “Высокаўская школа-інтэрнат”. Ад імя ўсіх работнікаў Брэсцкага філіяла павіншавалі дзяцей і ўвесь педагагічный калектыў з надыходзячым Новым годам і прынялі ўдзел у выдатным казачным навагоднім прадстаўленні. І няма большага задавальнення, чым бачыць святло шчаслівых вачэй тых, хто асабліва патрабуе нашай увагі і дапамогі!
Дзякуем усім за ўдзел у акцыі! Жадаем міру, дабра і дабрабыту вам і вашым сем’ям! ВЯЛІКІ ЎСІМ ДЗЯКУЙ!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/brest/yak-pryemna-daryc-radasc-dzecyam