Супрацоўнікі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" атрымалі падзяку ад УП "Віцебскгіпразем"

На падвядзенні вынікаў работы прадпрыемства "Віцебскгіпразем" прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых работнікаў, у ліку ўзнагароджаных і нашы калегі.
Падзяка ад старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці за годнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне пры правядзенні 45 сесіі Міждзяржаўнага савета па геадэзіі, картаграфіі, кадастры і дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў атрымалі:
- Андрэй Казлоў, начальнік цэха міжгародняй тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".
- Арцём Красны, інжынер электрасувязі 1 катэгорыі групы па абслугоўванні абсталявання міжгародняй і тэлеграфнай сувязі цэха міжгародняй тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі.
Віншуем калег!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/supracouniki-vicebskaga-filiyala-rup-beltelekam-atrymali-padzyaku-ad