29 лютага 2024 года ў Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам» адбыўся прафсаюзны прававы прыём грамадзян па пытаннях прымянення норм заканадаўства ў сферы працоўных і звязаных з імі праваадносін

Прыём правялі Міхновіч Ірына Яўгенаўна, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, старшы памочнік пракурора г.Брэста Паўлава Алена Аляксандраўна і старшыня Брэсцкага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Цімашук Валянціна Андрэеўна.

Паўлава А.А. патлумачыла: «Як паказвае практыка, у рамках прафсаюзных прыёмаў грамадзян асноўная маса прыпадае на звароты па пытаннях, якія закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян. Разам з тым, актуальнымі з'яўляюцца пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства, пенсійнага і г.д. Прававы прыём дазваляе аператыўна вырашаць праблемы, з якімі звяртаюцца людзі, таму што на месцы можна абмеркаваць усе нюансы і прапрацаваць алгарытм далейшых дзеянняў па абароне правоў работнікаў».

Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян-гэта найбольш запатрабаваная форма работы прафсаюзаў, якая праводзіцца на сістэмнай аснове. Людзі атрымліваюць кваліфікаваную юрыдычную ці іншую дапамогу на месцы. Усім звярнуўшымся даюцца тлумачэнні і рэкамендацыі.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/brest/29-lyutaga-2024-goda-u-bresckim-filiyale-rup-beltelekam-adbyusya-prafsayuzny