Выязны прыём у Быхаўскім участку электрасувязі правядзе Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган К.К.

15 сакавіка 2024 года з 11.30 да 12.30 у Быхаўскім раённым выканаўчым камітэце Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8 (02231) 79-648.

Жыхары змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (02231) 79-699.

Месца правядзення прыёму: Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт, г.Быхаў, вул.Леніна, 31, 1 паверх, канферэнц-зала.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/vyyazny-pryyom-u-bykhauskim-uchastku-elektrasuvyazi-pravyadze-ministr