Выстава-кірмаш "Аршанскія традыцыі"

З 24 па 27 красавіка ў Оршы праходзіць Міжнародны эканамічны форум і XIII Рэспубліканская ўніверсальная выстава - кірмаш «Аршанскія традыцыі».

Мэтай гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца наладжванне і ўмацаванне эканамічных і дзелавых сувязяў, узаемавыгаднае супрацоўніцтва, дэманстрацыя і прасоўванне найноўшых узораў прадукцыі, тавараў і паслуг.

25 красавіка прадстаўнікі Белтэлекама прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні «Рэгіянальныя лічбавыя платформы як інструмент развіцця бізнесу», на якім была разгледжана рэалізацыя лічбавых платформенных рашэнняў – «Мой горад» і «Мой універсітэт».
Аршанскі ЗВЭС, на чале з начальнікам Блізняковым Аляксандрам Пятровічам, прымае ўдзел у праводзімых мерапрыемствах і запрашае наведаць нашу лакацыю.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/vystava-kirmash-arshanskiya-tradycyi