Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці ў пятнаццаты раз

Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" пятнаццаты раз запар занесены на абласную дошку Гонару як арганізацыя электрасувязі, якая дасягнула найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі рэсурсаў па выніках працы за 2023 год сярод арганізацый электрасувязі.

Цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару прайшла 1 мая, у Свята працы.

Пачынаючы з 2010 года Гомельскі філіял штогод заносіцца на Дошку гонару Гомельскай вобласці як лепшая арганізацыя электрасувязі вобласці.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-rup-beltelekam-zaneseny-na-doshku-gonaru-gomelskay-0