«Белтэлекам» прэзентуе тэхналогіі «разумнага горада» ў рамках XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

27-28 чэрвеня адбудзецца XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.Сёлета пляцоўкай для мерапрыемства стануць адразу тры беларускія гарады: Віцебск, Полацак і Наваполацк.

Выставачна-кірмашовыя мерапрыемствы пачнуцца 27 чэрвеня і працягнуцца да 30 чэрвеня ўключна. Ля Летняга амфітэатра ў Віцебску размесцяцца тры маштабныя экспазіцыі – выстава дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прэзентацыя рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а таксама праект «Беларусь інтэлектуальная».

«Разумны горад – Белтэлекам» – пад такім дэвізам калегі з Віцебскага філіяла прадставяць стэнд кампаніі на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі. «Белтэлекам» пазнаёміць гасцей з самымі запатрабаванымі паслугамі і лічбавымі рашэннямі для стварэння камфортнага і бяспечнага асяроддзя.

«Відэакантроль» – паслуга, якая дазваляе выдалена кантраляваць памяшканні і прылеглыя тэрыторыі. Тэхналогія стала неад'емнай часткай сістэмы павышэння камфорту і бяспекі ў жылых дамах і на прамысловых прадпрыемствах. Цяпер паслуга даступна юрыдычным асобам, жыхарам шматкватэрных і прыватных дамоў.

Уся інфраструктура многіх беларускіх гарадоў ужо аблічбавана ў дадатку «Мой горад». За тры гады гэтая платформа з'явілася ў 57 гарадах. Яшчэ 10 населеных пунктаў плануюць запуск у найбліжэйшы час. Сімвалічна, што старт праекту тры гады таму быў дадзены ў г. Полацку Віцебскай вобласці, а на сённяшні дзень інавацыйная платформа ўжо ахоплівае ўсе гарады Віцебскага краю!

«Мой горад» стаў прататыпам прыкладання «Мой універсітэт». Ствараючы рэсурс для ВНУ, распрацоўшчыкі пашырылі функцыянал, сфакусаваўшыся на патрэбах абітурыентаў, студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

На выставе спецыялісты таксама раскажуць аб шырокай лінейцы прапаноў для дома і офіса і пракансультуюць па пытаннях выкарыстання і падключэння паслуг.

Запрашаем наведаць экспазіцыю «Белтэлекам»!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-prezentue-tekhnalogii-razumnaga-gorada-u-ramkakh-xi-forumu-regiyonau-belarusi