Гомельскі філіял занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці

У Гомелі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Гомельскай вобласці.

У ліку пераможцаў па выніках работы за 2024 год - Гомельскі філіял РУП «Белтэлекам» у намінацыі «Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у галіне тэлекамунікацый».

Дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Дзям'янчук выказаў вялікую падзяку ўсяму калектыву за штодзённую працу, адказны падыход да працы: 

- Паважаныя калегі! Гэтая ўзнагарода-наша сумесная праца!
 


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-zaneseny-na-doshku-gonaru-gomelskay-voblasci