Рагачоўскаму ЦЭС уручаны дыплом 2 ступені і пераходны вымпел "Пераможца раённага спаборніцтва 2024"

2 мая ў Рагачоўскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Будзь слаўны чалавек працы", якое сабрала лепшых работнікаў розных галін дзейнасці Рагачоўскага раёна.

Рагачоўскаму цэху электрасувязі ўручаны дыплом 2 ступені і пераходны вымпел "Пераможца раённага спаборніцтва 2024" года сярод прадпрыемстваў і структурных падраздзяленняў Рагачоўскага раёна.

Ганаровым дыпломам па спецыяльнасці старшыня Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзіў Пруднікава Паўла Вітальевіча-інжынера лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Рагачоўскага цэха электрасувязі.

Віншуем нашых калег і ганарымся іх дасягненнямі!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/ragachouskamu-ces-uruchany-dyplom-2-stupeni-i-perakhodny-vympel-peramozhca