Віншаванне дырэктара Гомельскага філіяла Дзям'янчыка Сяргея Яўгенавіча з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Паважаныя абаненты, партнёры і калегі!

Сёння мы адзначаем вялікае свята-80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Мы схіляемся перад мужнасцю і гераізмам старэйшага пакалення, які абараніў для нас права на мірнае жыццё. Мы абяцаем, што ў нашых сэрцах ніколі не памеркне памяць аб ратных подзвігах ветэранаў, учыненых у імя міру і будучыні на зямлі.

Кожны з нас заўсёды будзе памятаць, якую цану давялося заплаціць за спакой і мірнае неба. Гэтае свята напаўняе нас самымі шчырымі пачуццямі-павагай і ўдзячнасцю, верай і надзеяй.

Ад асобы калектыву Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" і ад сябе асабіста жадаю вам і вашым сем'ям – міру, шчасця і дабрабыту!

Дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Яўгенавіч Дзям'янчык. _____________________________________________________________________________________________________________

Нагадваем, што па добрай традыцыі кампанія "Белтэлекам" праводзіць акцыі да Дня Перамогі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Больш падрабязна пра акцыі можна даведацца тут.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/vinshavanne-dyrektara-gomelskaga-filiyala-dzyamyanchyka-syargeya-0