«За працоўныя заслугі»: Прэм'ер-міністр уручыў прадстаўнікам РУП «Белтэлекам» дзяржаўныя ўзнагароды
18 чэрвеня Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў. У ліку ўзнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» – першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзь Мельнікаў і намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Генадзь Говін.
Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Турчын выказаў падзяку ўзнагароджаным за прафесіяналізм, адданасць справе і ўклад у развіццё краіны.
– Гэты медаль я ўспрымаю не толькі як асабістае дасягненне, але і як прызнанне працы ўсяго калектыва «Белтэлекама». Асабліва прыемна і каштоўна атрымаць узнагароду ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі і 30-гадовага юбілею кампаніі. Я ганаруся тым, што працую на кіроўным дзяржаўным прадпрыемстве, у згуртаванай і прафесійнай камандзе, – падкрэсліў Генадзь Мельнікаў.
З высокай дзяржаўнай узнагародай нашых калег таксама павіншаваў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін. Кіраўнік адзначыў іх найвышэйшы прафесіяналізм і багаты вопыт, якія даюць магчымасць эфектыўна вырашаць важныя задачы па развіццю інфраструктуры сувязі і пастаяннаму павышэнню якасці паслуг.
Святочная сустрэча аб'яднала лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў краіны, якія дабіліся выдатных вынікаў у самых розных сферах і напрамках. Кожны з узнагароджаных дэманструе адданасць сваёй справе і адказны падыход да выканання сваіх працоўных задач.
Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі і ганарымся іх дасягненнямі! Жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць нашага прадпрыемства і Рэспублікі Беларусь.


