«Белтэлекам» адкрыў флагманскі офіс продажаў у Гомелі
1 жніўня ў самым цэнтры г. Гомеля, па вул. Леніна, 1, «Белтэлекам» адкрыў флагманскі офіс продажаў. Знакавы аб'ект, рэалізаваны ў новым фірмовым стылі, спалучае ў сабе камфорт, функцыянальнасць і, што асабліва важна, адпавядае ўсім прынцыпам даступнага асяроддзя. Адкрыццё найбуйнейшага ў рэгіёне офіса прымеркавана да 30-годдзя кампаніі «Белтэлекам».
Ганаровымі гасцямі ўрачыстай цырымоніі сталі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін, першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Андрэй Іваноў, дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Дзям'янчык.
Аляксей Івашкін, генеральны дырэктар кампаніі «Белтэлекам», падкрэсліў актыўнае развіццё лічбавых тэхналогій на Гомельшчыне: «Мы бачым, як развіваецца Гомельская вобласць, ва ўсіх сферах укараняюцца інавацыі, ствараецца сучасная тэлекамунікацыйная інфраструктура, запускаюцца тэхналагічныя праекты. Сістэмны падыход дазваляе павышаць эфектыўнасць працы, паляпшаць якасць паслуг электрасувязі і самае галоўнае – рабіць жыццё нашых грамадзян яшчэ больш камфортным».
Значныя інвестыцыі Гомельскага філіяла накіроўваюцца на рэалізацыю праектаў Дзяржпраграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады, у тым ліку – на будаўніцтва сучасных валаконна-аптычных ліній сувязі. Ужо каля 450 тысяч абанентаў у Гомельскай вобласці карыстаюцца перавагамі оптавалакновай сеткі GPON.
«Адкрываючы офіс продажаў у Гомелі, мы падкрэсліваем, што «Белтэлекам» імкнецца да самых высокіх стандартаў абслугоўвання і прапануе сваім кліентам і партнёрам самыя зручныя, сучасныя і тэхналагічныя рашэнні», – дадаў Аляксей Івашкін.
Адмысловая ўвага ў новым офісе нададзена стварэнню безбар'ернага асяроддзя. Мэта кампаніі – устараняць усе бар'еры і перашкоды, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі весці актыўны лад жыцця. Офіс абсталяваны пандусам, парэнчамі з падвойным поручнем, спецыяльным ліфтам, маўленчымі інфарматарамі і тактыльнымі схемамі са шрыфтам Брайля для зручнай навігацыі.
«Мы прадумалі ўсё да дробязяў – для камфорту кожнага наведвальніка, – падкрэсліў дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Дзям'янчык. – Наш новы офіс стаў флагманскім праектам у галіне стварэння даступнага асяроддзя. Гэта сучасная прастора, дзе ўсе людзі могуць вырашаць свае задачы і адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена».
Офіс продажу будзе абслугоўваць 570 тысяч жыхароў Гомеля і Гомельскага раёна, а таксама 4000 арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Штодзень больш за 200 абанентаў змогуць звярнуцца да спецыялістаў за кансультацыяй, падключэннем паслуг, абсталяваннем або тэхнікай у растэрміноўку. Тут прадстаўлены ўвесь спектр сучасных лічбавых рашэнняў, дэманстрацыйныя зоны для знаёмства з паслугамі і шырокім асартыментам тавараў. Да зручнасці кліентаў таксама: камфортная зона чакання, сістэма кандыцыянавання, электронная чарга, Wi-Fi.
Асаблівую атмасферу свята ў дзень адкрыцця стваралі промаробат, які не толькі знаёміў наведвальнікаў з паслугамі, але і з задавальненнем фатаграфаваўся на памяць, а таксама роба-пес, гатовы выконваць каманды гасцей.
Завяршальным і самым урачыстым акордам мерапрыемства стала жывое выкананне гімна «Белтэлекам».
Новы офіс продажаў «Белтэлекам» у Гомелі адкрыты і чакае сваіх наведвальнікаў!
Больш навін і фота з мерапрыемства – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!


