Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" прыняў удзел у абласным свяце "Дажынкі-2025" у Лельчыцах
3 кастрычніка 2025 года гарадскі пасёлак Лельчыцы стаў цэнтрам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».
Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам", як адна з вядучых кампаній у сферы тэлекамунікацый, традыцыйна падтрымлівае свята і прадставіў гасцям і жыхарам рэгіёна свае найноўшыя паслугі і тэхналогіі.
У гэты дзень на пляцоўцы свята працавала брэндаваная палатка "Белтэлекам«, дзе кожны жадаючы мог атрымаць вычарпальную кансультацыю па шырокім спектры паслуг: высакахуткасны Інтэрнэт byfly, інтэрактыўнае Тэлебачанне ZALA, папулярныя пакеты паслуг "ЯСНА", сістэма "Відэакантроль" для бяспекі дома і бізнесу. Спецыялісты кампаніі дапамагалі падабраць аптымальныя рашэнні для кожнага кліента. Акрамя таго, наведвальнікам прадстаўлена магчымасць аформіць у растэрміноўку на выгадных умовах сучасную тэхніку – ад смартфонаў і ноўтбукаў да робатаў-пыласосаў і разумных гадзіннiкаў.
Для стварэння святочнага настрою кампанія падрыхтавала спецыяльную забаўляльную праграму. Яркай кропкай прыцягнення стала фотазона "Белтэлекам", дзе працавалі ўсімі любімыя аніматары – Фіксік і роставая лялька медзведзяня Тэдзі. Яны падымалі настрой і дзецям, і дарослым, а таксама з задавальненнем сфатаграфаваліся з усімі жадаючымі. Гасцей пляцоўкі чакалі займальныя віктарыны, розыгрышы прызоў і прома-актыўнасці. Па традыцыі, усіх чакалі памятныя сувеніры і паветраныя шарыкі з лагатыпамі брэндаў кампаніі.
Удзел у Гомельскім абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2025" - для кампаніі "Белтэлекам" гэта не толькі магчымасць прадэманстраваць свае паслугі, але і стаць часткай вялікага народнага свята, выказаць падзяку працаўнікам вёскі за іх самаадданую працу і ўнесці свой уклад у стварэнне цёплай і радаснай атмасферы.