Змяняецца нумарацыя і напаўненне тэлеканалаў ZALA
Паважаныя абаненты!
З 10 кастрычніка 2025 года тэлевізійная платформа ZALA ад «Белтэлекам» абнаўляе нумарацыю і напаўненне каналаў.
Тэлеканал «ЯСНАЕ TV» зойме ў меню ZALA 13-ю кнопку. Каманда тэлеканала ўпэўнена, што 13-ы нумар стане шчаслівым для «ЯСНАе ТV», і канал па-ранейшаму будзе радаваць гледачоў цікавым кантэнтам.
Таксама з 10 кастрычніка ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV на 11-й кнопцы пачнецца вяшчанне новага тэлеканала «Спорт ТБ».
«Спорт ТБ» – гэта трансляцыі вядучых міжнародных турніраў і ключавых падзей беларускага спорту. У эфіры канала прадстаўлены маштабныя падзеі: матчы Лігі нацый УЕФА, кваліфікацыйныя гульні да чэмпіянату Еўропы, а таксама паядынкі Лігі канферэнцый УЕФА.
Такім чынам, зменіцца нумарацыя тэлеканалаў у ZALА з 11-й па 21-ю кнопкі:
Нумар кнопкі | Тэлепраграма |
11 | Спорт ТБ |
13 | ЯСНАе TV |
14 | ТНТ Інтэрнэшнл |
15 | Беларусь 4 |
16 | ТБ 3 |
17 | 8 Канал |
18 | RU.TV |
19 | Europa Plus TV |
20 | БелМузТБ |
21 | Вектар ТБ |
Для таго каб пачаць глядзець усе тэлеканалы ў адпаведнасці з новай нумарацыяй, абанентам ZALA IPTV неабходна перазагрузіць тэлевізійную прыстаўку. Пасля перазагрузкі спіс каналаў абновіцца.
Дадатковую кансультацыю можна атрымаць у офісах продажу «Белтэлекам» або па кругласутачным нумары 123.
Прыемнага прагляду!