"Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў"
У рамках праекта "Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў" Гомельскі філіял правёў для навучэнцаў 10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Гомеля» аглядную экскурсію, якая распавядае аб прафесіях галіны сувязі.
Школьнікі наведалі гісторыка - інфармацыйны цэнтр сувязі Гомельскага філіяла, дзе прадстаўлены самы каштоўны экспанат-тэлеграфны апарат Морзэ, тэлефонныя апараты і іншая тэхніка.
Работнікі філіяла распавялі дзецям гісторыю сувязі ў Гомельскай вобласці. Навучэнцы ўбачылі і сучаснае абсталяванне, якое забяспечвае паслугамі сувязі Гомельскую вобласць (доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, Тэлефанія, іншыя сэрвісы).
Наведаўшы офіс продажаў і паўдзельнічаўшы ў тэматычнай віктарыне, школьнікі атрымалі новыя веды, пазітыўныя эмоцыі і прыемныя прызы ад кампаніі «Белтэлекам».