80-годдзе адзначае Віцебскі філіял УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі"!

80 гадоў для філіяла, гэта не проста падвядзенне вынікаў да юбілею, гэта ў першую чаргу, стартавая пляцоўка для далейшых дасягненняў.
Сёння Віцебскі філіял акадэміі сувязі-гэта лепшая навучальная ўстанова галіны сувязі ў Рэспубліцы Беларусь з якасна арганізаваным вучэбна-выхаваўчым працэсам, тут працуе высокакваліфікаваны выкладчыцкі склад, які валодае багатым прафесійным вопытам.

Абітурыенты, выбіраючы для вучобы Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі-выбіраюць сваю паспяховую будучыню!
Гэта свята ўсіх супрацоўнікаў, якія працуюць у пастаянным імкненні да самаўдасканалення, у бесперапынным пошуку рашэння задач любой складанасці, гэта свята навучэнцаў і выпускнікоў, для якіх сувязь стала часткай жыцця.
Для нас Віцебскі філіял УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі " - гэта надзейны партнёр, кузня кадраў.
Ад усёй душы жадаем усяму калектыву паспяховага працягу адукацыйнай дзейнасці, ажыццяўлення самых грандыёзных планаў, умацавання пазіцый ва ўсіх напрамках!
Віншуем!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/80-goddze-adznachae-vicebski-filiyal-ua-belaruskaya-dzyarzhaunaya-akademiya