Брэсцкая тэлефонная сетка адзначае 119-годдзе

20 лютага 2026 года спаўняецца 119 гадоў з таго дня, як у Брэст-Літоўску (цяпер Брэст) пачала сваю афіцыйную гісторыю тэлефонная сувязь. Менавіта ў гэты дзень у 1907 годзе быў падпісаны «Акт агляду зноў наладжанай сеткі прыватнага карыстання».

Усяго за некалькі месяцаў да гэтай гістарычнай падзеі, у тым жа 1907 годзе, быў выдадзены першы тэлефонны даведнік абанентаў гарадской сеткі. Гэта выданне стала першым сведчаннем таго, што "цуд тэхнікі", як тады называлі тэлефон, імкліва ператваралася ў грамадскі феномен, дазваляючы паскараць час і скарачаць адлегласці.

Сёння, больш за стагоддзе праз, немагчыма ўявіць наша жыццё без імгненнай сувязі. Сучасныя тэхналогіі непазнавальна змянілі аблічча тэлекамунікацый, адкрыўшы эру глабальных інфармацыйных патокаў для жыхароў Брэста і вобласці. Сувязісты розных пакаленняў ўнеслі вялікі ўклад у развіццё рэгіёну, і сёння яны працягваюць рабіць тэлефонную сувязь больш даступнай, хуткай і надзейнай, ідучы ў нагу з часам.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/brest/bresckaya-telefonnaya-setka-adznachae-119-goddze