Яшчэ больш цікавага кантэнту: ZALA запускае новыя тэлеканалы

5 сакавіка 2026 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

«Наша новае кіно» – тэлеканал сучаснага расійскага кіно. Любімыя айчынныя фільмы, якія хочацца пераглядаць зноў і зноў, самыя яскравыя прэм’еры апошніх гадоў і кіно на любы густ. Уключайце 46-ю кнопку і атрымлівайце асалоду ад прагляду.

«МУЗЫКА ЛАЙВ» – праваднік у свет музыкі, дзе кожны гук становіцца часткай жыцця. Па вечарах на 89-й кнопцы – канцэрты топавых артыстаў, падкасты і інтэрв’ю з зоркамі расійскай сцэны.

«365 дзён ТБ» – гістарычны канал. На 87-й кнопцы вас чакаюць фільмы і серыялы вядучых рэжысёраў-дакументалістаў Расіі і свету, тэлевізійныя цыклы, аналітычныя і асветніцкія праграмы, а таксама штодзённыя апавяданні пра вялікіх людзей і падзеі.

«КРОПКА.РФ» – тэлевізійны турыстычны гід па Расіі з гатовымі маршрутамі па самых цікавых месцах: гастранамічныя туры, гістарычныя экспедыцыі, тэматычныя вандраванні, экстрэмальныя ўзыходжанні і сплавы. Усё гэта на 82-й кнопцы.

«У свеце жывёл» – сямейны забаўляльна-пазнавальны тэлеканал пра жывёл. Уключайце 78-ю кнопку – будзе цікава і дзецям, і дарослым!

«Мужчынскі» – канал для тых, хто не ўяўляе выхадныя без актыўнага адпачынку. Паляванне, рыбалка, зброя і аўтамабілі – глядзіце на 86-й кнопцы.

«КВЗ ТБ» – гэта тэлеканал для аматараў гульняў Клуба вясёлых і знаходлівых. На 99-й кнопцы – гульні Вышэйшай і Прэм’ер-лігі, фестывалі ў Юрмале і Сочы, праграмы аб КВЗ, спецпраекты, перадачы з удзелам зорак КВЗ і расійскага шоу-бізнесу.

«Канал Малыш» – канал для дзяцей дашкольнага ўзросту. У эфіры – мультыплікацыйныя серыялы, навучальныя і пазнавальныя праграмы. Глядзіце карысны кантэнт для вашых дзяцей на 108-й кнопцы.

5 сакавіка 2026 года змяняюцца нумарныя пазіцыі ў ZALA. Тэлеканал «КІНАСЕРЫЯ» будзе трансліравацца на 43-й кнопцы (зараз– 52-я), «КІНАСПАТКАННЕ» – на 31-й (зараз – 47-я), «Шансон ТБ» – на 88-й (зараз – 86).

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/yashche-bolsh-cikavaga-kantentu-zala-zapuskae-novyya-telekanaly