Графік прамых тэлефонных ліній у сакавіку

Паважаныя абаненты!

У сакавіку 2026 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

- 7 сакавіка – першы намеснік Генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;

- 14 сакавіка – намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевiч Андрэй Рамуальдавіч;

- 21 сакавіка – намеснік Генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Заліўка Андрэй Аляксандравіч;

- 28 сакавіка – намеснік Генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-sakaviku-3