Год беларускай жанчыны ў «Белтэлекам»: лічбы і факты, якія натхняюць

У Год беларускай жанчыны «Белтэлекам» з асаблівай гордасцю расказвае пра сваіх супрацоўніц – тых, хто штодзень уносіць неацэнны ўклад у дынамічнае развіццё прадпрыемства і сваёй працай, талентам і стваральнай энергіяй робіць яго мацнейшым і больш паспяховым.

Статыстыка апошніх гадоў пацвярджае важную ролю жанчын у развіцці прадпрыемства. Сёння прадстаўніцы цудоўнага полу складаюць больш за трэць калектыву – 35% ад агульнай колькасці. Пры гэтым у Мінскай гарадской тэлефоннай сетцы практычна выконваецца гендарная роўнасць – у філіяле працуе 46% жанчын. А ў галаўным падраздзяленні кампаніі – лічбы роўныя: 50 на 50. У апошнія пяць гадоў колькасць жанчын на кіруючых пасадах паступова павялічваецца.

Імкненне нашых калег да сталага развіцця і прафесійнага росту пацвярджаюць наступныя лічбы: 67,5% жанчын маюць вышэйшую адукацыю, і гэты паказчык за апошнія пяць гадоў вырас на 6,5%. Практычна ў кожным філіяле кампаніі працуюць жанчыны, якія атрымалі дзве і больш вышэйшыя адукацыі.

Супрацоўніцы «Белтэлекама» смела асвойваюць розныя вытворчыя напрамкі, у тым ліку і тыя, якія калісьці лічыліся мужчынскімі. Яны паспяхова працуюць на пасадах начальніка лінейна-тэхнічнага цэха, геадэзіста, электраманцёра лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання, вадзіцеля аўтамабіля, механіка па рамонце транспарту, многія займаюцца складанай тэхнічнай эксплуатацыяй абсталявання. Гэтыя прыклады яскрава дэманструюць іх унікальнасць, прафесіяналізм і здольнасць дасягаць выдатных вынікаў у любой галіне.

Для многіх нашых супрацоўніц электрасувязь стала сапраўдным прызначэннем. Выказваем асаблівую ўдзячнасць калегам, якія прайшлі на прадпрыемстве ўвесь працоўны шлях, ад першых крокаў у прафесіі да вяршынь майстэрства. Сёння ў філіялах кампаніі працуюць супрацоўніцы са стажам 40 гадоў і больш – іх вопыт, веды і адданасць справе з’яўляюцца прыкладам для маладога пакалення сувязістаў.

У 2026 годзе ў тэлеграм-канале «Белтэлекам» з’явілася спецыяльная рубрыка #НашыСупрацоўніцы. Гэта праект аб выбары прафесіі, любові да сваёй справы, цікавых захапленнях і ўнікальных дасягненнях. Кожная публікацыя – гэта гісторыя, якая паказвае, якія яркія і мэтанакіраваныя асобы працуюць у кампаніі.

Нашы супрацоўніцы – наша гордасць і натхненне! Падпішыцеся на тэлеграм-канал, каб быць у курсе галоўных падзей і больш даведацца пра кампанію і яе супрацоўнікаў!

photo_2026-02-24_10-04-25


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/god-belaruskay-zhanchyny-u-beltelekam-lichby-i-fakty-yakiya-natkhnyayuc