«ЯСНА»: дзесяць гадоў поспеху адзначае адзін з ключавых брэндаў кампаніі «Белтэлекам»
15 красавіка 2026 года спаўняецца 10 гадоў з моманту запуску аднаго з самых маштабных і вядомых праектаў кампаніі «Белтэлекам» – брэнда «ЯСНА». За гэты час лінейка стала сапраўдным стандартам якасці і камфорту для мільёнаў беларускіх сем’яў.
У 2016 годзе брэнд «ЯСНА» прапанаваў карыстальнікам канцэпцыю «ўсё ў адным», аб’яднаўшы інтэрнэт, тэлебачанне і тэлефонную сувязь у зручныя пакеты. Комплексны падыход да лічбавых паслуг і сёння застаецца візітнай карткай брэнда, вызначаючы яго папулярнасць: «ЯСНА» выбралі ўжо больш за 1,74 млн абанентаў па ўсёй краіне – ад буйных гарадоў да невялікіх населеных пунктаў.
Гісторыя брэнда наглядна дэманструе бесперапынны тэхналагічны рост. Калі на этапе запуску ў стартавым пакеце паслуг хуткасць інтэрнэта складала ўсяго 10 Мбіт/с, то сёння карыстальнікам даступныя высакахуткасныя тарыфы да 500 Мбіт/с.
Сёння «ЯСНА» – гэта сучасная экасістэма, якая пастаянна пашырае межы прывычнага сэрвісу. Актуальны партфель «ЯСНА» аб’ядноўвае 13 варыянтаў пакетаў, кожны з якіх уключае тры базавыя кампаненты: высакахуткасны інтэрнэт, інтэрактыўнае або SMART-тэлебачанне з шырокім пералікам каналаў, безлімітную тэлефонную сувязь па стацыянарнай сетцы «Белтэлекам». Такі падыход не толькі спрашчае жыццё, але і дапамагае эканоміць бюджэт: набываць паслугі ў адным пакеце больш выгадна, чым аплачваць іх па асобнасці.
Пакеты «ЯСНА» могуць быць дапоўнены запатрабаванымі сэрвісамі, такімі як «Відэакантроль», эфірнае тэлебачанне або доступ да шырокай сеткі грамадскіх кропак Wi-Fi РУП «Белтэлекам». Абаненты могуць падключыць і іншыя опцыі: антывірусную абарону, папулярныя медыяплатформы і анлайн-бібліятэкі (Яндэкс Плюс, PREMIER, «Ого!Кіно», «Літрэс», Wink), а таксама тэматычныя пакеты тэлеканалаў «Прэміум», VIP HD і іншыя.
Кіраваць паслугамі і падключаць новыя сэрвісы можна дыстанцыйна – праз мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам» або кабінет карыстальніка. «Белтэлекам» бярэ на сябе тэхнічны бок, падаючы поўны камплект абсталявання на ўвесь перыяд дзеяння дагавора.
Поспех брэнда «ЯСНА» – гэта, перш за ўсё, давер нашых абанентаў. Кампанія «Белтэлекам» выказвае шчырую ўдзячнасць усім карыстальнікам за выбар нашых паслуг. Ваша падтрымка натхняе нас на далейшае развіццё, укараненне інавацый і павышэнне сэрвісу для кожнага дома!