Памяці ліквідатараў чарнобыльскай аварыі

У Оршы адкрылі памятны знак героям-ліквідатарам ЧАЭС!
У гарадскім Парку культуры і адпачынку з'явілася знакавае месца-мемарыял "Памяці ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі".
Адкрыццё прымеркавалі да гадавіны трагедыі, каб яшчэ раз сказаць «дзякуй» тым, хто ў 1986-м ступіў у невядомасць дзеля нашай будучыні.
Калектыў Аршанскага ЗВЭС і іншыя прадпрыемствы горада далучыліся да ўрачыстага мітынгу, каб ушанаваць памяць памерлых і падтрымаць жывых герояў.
Трохі гісторыі ў лічбах:
🔹 З Оршы і раёна на ліквідацыю сышлі сотні добраахвотнікаў.
🔹 Толькі па лініі ведамстваў (ваенкамат, УУС, ГРАНС) было накіравана больш за 420 чалавек.
🔹 Дзясяткі грамадзянскіх спецыялістаў будавалі саркафаг і забяспечвалі бяспеку ў зоне адчужэння.
Сёння ў Аршанскім раёне жывуць 205 ліквідатараў.
Памятны знак стане напамінам аб тым, што мужнасць і самаадданасць звычайных людзей мацней любой тэхнагеннай катастрофы.
Ніхто не забыты. Подзвіг жыве!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/pamyaci-likvidatarau-charnobylskay-avaryi