«Белтэлекам» пашырае магчымасці «Воблачнага офіса» без змены кошту
З 3 чэрвеня 2026 года «Белтэлекам» узмацняе напаўненне паслугі «Воблачны офіс». Цяпер тэхнічныя характарыстыкі віртуальнага сервера ўключаюць да 6 ядраў замест 2, а паказчыкі гарантаванай аператыўнай памяці (АЗП) павялічаны з 4 да 8 ГБ. І самае галоўнае – усё гэта без павелічэння кошту.
Аб’ём дыскавай прасторы па-ранейшаму складае 100 ГБ, а колькасць уліковых запісаў, ствараных у рамках адной паслугі не абмежавана.
Паслуга «Воблачны офіс» спалучае ў сабе поўны набор офісных прылад, бяспечнае сховішча даных і зручныя сродкі камунікацыі ў адзінай віртуальнай прасторы.
Функцыянальныя магчымасці:
– стварэнне і адначасовае рэдагаванне офісных дакументаў Word, WPS, Excel, PowerPoint;
– падтрымка працы з архівами RAR, ZIP, TGZ;
– сродкі камунікацыі: мэсанджар з падтрымкай аўдыё-, відэасувязі і чата;
– інструменты арганізацыі працы: планавальнік заданняў, каляндар, функцыянал нататак;
– паштовы кліент і падтрымка спісу кантактаў;
– функцыі бяспекі: двухфактарная аўтэнтыфікацыя;
– выгрузка і загрузка файлаў з абаненцкіх прылад;
– прэзентацыйная дошка з агульным доступам і каталог прыкладанняў для пашырэння функцыяналу;
– падключэнне да любой службы, якая падтрымлівае WebDAV, а таксама магчымасць самастойнага стварэння абанентам уліковых запісаў карыстальнікаў у рамках выдзеленай яму закрытай групы;
– уключэнне паўнатэкставага пошуку па дакументах і інш.
«Воблачны офіс» даступны як дадатковы сэрвіс да паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт (лінейкі «Бізнес-камплект» і актуальныя пакеты паслуг лінейкі «Бізнес-кейс»), а таксама як самастойная паслуга хостынгу для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паслуга сумяшчальная з аперацыйнымі сістэмамі Windows, Android, macOS і iOS.
Падключыць «Воблачны офіс» як дадатковую паслугу да доступу ў Інтэрнэт, у т.л. у складзе пакетаў паслуг, можна любым зручным спосабам:
– праз мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам»;
– у кабінеце карыстальніка на сайце https://my.beltelecom.by/login;
– у офісах продажаў РУП «Белтэлекам».
Падрабязнасці – у офісах продажаў «Белтэлекам» або па кругласутачным нумары 123.