Графік прамых тэлефонных ліній у чэрвені

Паважаныя абаненты!

  У чэрвені 2026 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 6 чэрвеня – намеснік Генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Заліўка Андрэй Аляксандравіч;
  • 13 чэрвеня – першы намеснік Генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
  • 20 чэрвеня – намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевiч Андрэй Рамуальдавіч;
  • 27 чэрвеня – першы намеснік Генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч.

 У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

 Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.

photo_2026-06-05_08-56-24


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-cherveni-4