«Белтэлекам» запускае два новыя тарыфы для дзеючых абанентаў паслуг сеткі LTE

З 10 чэрвеня 2026 года «Белтэлекам» прадстаўляе абноўленую лінейку тарыфных планаў на базе сеткі LTE, прызначаную для дзеючых абанентаў пакета «Сямейны 5 LTE». Два новыя пакеты паслуг – «Сямейны 5 LTE анлім» і «Сямейны LTE 30 ГБ» – забяспечаць гнуткасць у выкарыстанні тэлекамунікацыйных паслуг з улікам індывідуальных запытаў.

«Сямейны 5 LTE анлім» – пакет паслуг без уліку трафіку, які ўключае пастаянны доступ у Інтэрнэт на базе сеткі LTE з хуткасцю да 5/5 Мбіт/с (вызначаецца тэхнічнай магчымасцю) і тэлефонную сувязь з безлімітнымі выклікамі ў сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.

Кошт пакета паслуг «Сямейны 5 LTE анлім» - 62 рублі ў месяц.

«Сямейны LTE 30 ГБ»  пакет паслуг з фіксаваным абёмам трафіку 30 ГБ, які ўключае доступ у Інтэрнэт з хуткасцю да 5/5 Мбіт/с (вызначаецца тэхнічнай магчымасцю) і тэлефонную сувязь з безлімітнымі выклікамі ў сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.

Штомесячная плата за пакет «Сямейны LTE 30 ГБ» складае 22 рублі, пры перавышэнні ўключанага абёму трафіку кошт кожнага дадатковага мегабайта – 0,039 капеек.

Абаненты новых тарыфных планаў могуць таксама падключыць паслугі лічбавага эфірнага тэлебачання з адпаведнай лінейкі ZALA.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у офісах продажаў «Белтэлекам», на сайце кампаніі або па нумары 123.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-zapuskae-dva-novyya-taryfy-dlya-dzeyuchykh-abanentau-paslug-setki-lte