«Белтэлекам» і Мінскі аблвыканкам заключылі Мемарандум аб супрацоўніцтве

2 верасня РУП «Белтэлекам» і Мінскі абласны выканаўчы камітэт заключылі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент, які падпісалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда і старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Кушнарэнка, замацаваў доўгатэрміновае партнёрства бакоў у сферы сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Аляксандр Кенда падкрэсліў важнасць стратэгічнага партнёрства:
– Аб’яднаўшы нашы кампетэнцыі і рэсурсы, мы зможам сумесна ўкараняць лічбавыя рашэнні, якія прынясуць рэальную карысць і адчувальны эфект. Перакананы, што наша далейшая работа будзе напоўнена канкрэтным практычным зместам.

 

Аляксей Кушнярэнка выказаў упэўненасць, што падпісанне мемарандума стане важным крокам да актывізацыі сумеснай работы і адкрые новыя магчымасці для ўкаранення дадатковых рашэнняў.

Узаемадзеянне «Белтэлекам» з Мінскім аблвыканкамам мае даўні сістэмны характар. На працягу многіх гадоў падраздзяленні Мінскага філіяла кампаніі паспяхова вырашаюць задачы па ўстараненню лічбавай няроўнасці паміж горадам і сельскай мясцовасцю, укараняюць перадавыя тэхналогіі ў розных сферах эканомікі, уключаючы сельскую гаспадарку. Сучасныя лініі сувязі пракладзены да ўсіх устаноў аховы здароўя вобласці, што дазволіла падключыць такія паслугі, як відэакантроль, інтэрнэт, тэлебачанне, лакальныя вылічальныя сеткі, воблачная АТС. Маштабная інфраструктура стала фундаментам для запуску Цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Оптавалакновыя лініі таксама праведзены ў школах Мінскай вобласці.

 Мемарандум адкрывае шырокія магчымасці для сумесных ініцыятыў, накіраваных на далейшую лічбавізацыю рэгіёна, з асаблівым акцэнтам на аграпрамысловы комплекс. Ужо рэалізаваны шэраг флагманскіх лічбавых праектаў, якія бакі маюць намер развіваць і маштабаваць.

Адзін з прыкладаў паспяховага супрацоўніцтва - дзеючая з пачатку гэтага года сістэма вертыкальнага відэакантролю на аб’ектах жывёлагадоўлі Мінскай вобласці. Сёння ўжо больш за 360 ферм забяспечаны паслугай «Відэакантроль». Унікальная распрацоўка звязвае ў адзіную сістэму ўсе ўзроўні - вобласць, раёны і канкрэтнае прадпрыемства, забяспечваючы кругласутачны маніторынг, дакладнае выкананне тэхналагічных карт і ўсебаковую падтрымку спецыялістаў.

Як адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка: «Відэаназіранне дазваляе сачыць за выкананнем тэхналагічных працэсаў і аператыўна рэагаваць на змены ў стане жывёлы, што асабліва важна для павышэння якасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Да таго ж відэакантроль спрыяе выкананню працоўнай дысцыпліны і эфектыўнаму кіраванню працоўнымі працэсамі»

У фармаце відэаканферэнцыі да сустрэчы далучыліся кіраўнікі і спецыялісты раённых выканаўчых камітэтаў, якія падзяліліся станоўчымі водгукамі аб выкарыстанні сістэм відэакантролю і агучылі пажаданні па далейшаму развіццю функцыяналу лічбавай сістэмы.

Мемарандум таксама ўмацуе пазіцыі ў такіх перспектыўных напрамках, як канцэпцыя «разумных гарадоў», запуск інавацыйных рашэнняў для сфер адукацыі, аховы здароўя і іншых. Для дасягнення амбіцыйных мэт па далейшаму развіццю лічбавай эканомікі рэгіёна плануецца максімальна выкарыстоўваць вопыт, патэнцыял і разгалінаваную інфраструктуру РУП «Белтэлекам».


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-i-minski-ablvykankam-zaklyuchyli-memarandum-ab-supracounictve