Бронза ў Гомельскага філіяла ў асабістым заліку вадзіцеляў на рэспубліканскім конкурсе

У рамках рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў РУП "Белтэлекам" - 2026 Аляксандр Якіменка з Гомельскага філіяла заваяваў бронзавую ўзнагароду ў асабістым заліку сярод вадзіцеляў легкавых аўтамабіляў!

Тры дні напружанай барацьбы, праверка тэорыі і практыкі — і годнае трэцяе месца сярод наймацнейшых вадзіцеляў кампаніі. Гэта вынік высокага майстэрства, сабранасці і сапраўднай адданасці прафесіі.

Ад усёй душы віншуем Аляксандра з выдатным вынікам! Жадаем новых перамог і роўнай дарогі!

Ганарымся нашым калегам!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/gomel/bronza-u-gomelskaga-filiyala-u-asabistym-zaliku-vadzicelyau-na