Віншаванне дырэктара Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам " з Днём маці і Днём бацькі!

Дарагія сябры!

З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да святкавання ў краіне Дня маці і Дня бацькі.
Сям'я займае найважнейшае месца ў жыцці кожнага чалавека. Гэта наша надзейная крэпасць, апора, абарона і самая галоўная крыніца душэўнага цяпла.
У гэтыя святочныя дні шчыра дзякуем усім маці і татам за іх бясконцае цярпенне, мудрасць, ласку і клопат, якім яны акружаюць нас з самага нараджэння. Ваша штодзённая бацькоўская праца і самааддача - гэта аснова дабрабыту нашага грамадства.
Ад усёй душы віншуем усіх маці і бацькоў з гэтымі выдатнымі святамі — Днём маці і Днём бацькі!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, узаемаразумення і як мага больш падстаў для гонару за сваіх дзяцей. Хай у вашых дамах заўсёды пануюць ўтульнасць, мір і дабрабыт!
З павагай,
дырэктар Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам"
Дзмітрый Казак


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/vinshavanne-dyrektara-vicebskaga-filiyala-rup-beltelekam-z-dnyom-maci-i